італьянская жывапісная школа эпохі Адраджэння. Цэнтрам школы, якая склалася пад уздзеяннем А.Мантэньі і П. дэла Франчэскі, часткова нідэрландскага жывапісу, быў двор герцагаў д’Эстэ ў г. Ферара. Творчасці майстроў Ф.ш., якая дасягнула росквіту ў 2-й пал. 15 ст. (К.Тура, Ф. дэль Коса і інш.), уласцівы спалучэнне познагатычных і раннерэнесансавых рысаў, вытанчаная дэкаратыўнасць і эмац. экспрэсія вобразаў, выразная напружанасць малюнка і пластычная дакладнасць форм. У пач. 16 ст. Ф.ш. наблізілася да венецыянскай школы, зазнала ўплыў рымскіх мастакоў, да сярэдзіны 16 ст. заняпала.
Да арт.Ферарская школа. А.Мантэньі. Маркіз Ладавіка з жонкай Барбарай Брандэнбургскай, дзецьмі і прыдворнымі. Фрагмент размалёвак. Камера дэльі Спозі ў Мантуі. Італія. 1471—77.